Пад Вінніцай на найбуйнейшым складзе боепрыпасаў адбылася серыя магутных выбухаў

27 сентября 2017

Ва ўкраінскім горадзе Калінаўка пад Вінніцай на найбуйнейшым складзе боепрыпасаў адбылася серыя магутных выбухаў. У выніку ўзгарання адбылася дэтанацыя снарадаў, што захоўваліся там. Пацярпелі 2 чалавекі. Рух транспарту ў зоне надзвычайнага здарэння заблакіравалі. У радыусе 50 кіламетраў ад зоны ўзгарання закрыта паветраная прастора. Адключана электрычнасць і газазабеспячэнне. Наступствы пажару і выбухаў ліквідуюць тысяча чалавек і паўтары сотні адзінак тэхнікі, эвакуіраваныя каля 30-ці тысяч жыхароў Калінаўкі і найбліжэйшых сёл. Служба бяспекі Украіны ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле "Дыверсія" - такую версію не выключаюць у Генштабе.