Пад Парыжам тыгра шукаюць каля сотні паліцэйскіх і пажарнікаў

14 ноября 2014

У Мантэўрэне, што пад Парыжам, - у пошуках тыгра. Упершыню драпежніка заўважылі напярэдадні раніцай на паркоўцы ля гарадскога супермаркета. Зараз жывёліну шукаюць каля сотні паліцэйскіх і пажарнікаў, узброеных стрэльбамі з усыпляльнымі ін'екцыямі. З паветра жывёліну спрабаваў выявіць верталёт з цеплавізарам. Адкуль мог збегчы малады тыгр, вага якога прыкладна 70 кілаграмаў, пакуль невядома.