Пад Краснаярскам загарэлася воінская часць

5 августа 2019

Надзвычайнае здарэнне пад Краснаярскам. У Ачынскім раёне загарэлася воінская часць. Полымя ахапіла склады з боепрыпасамі і справакавала моцныя выбухі. Інцыдэнт выклікаў паніку. Выбуховая хваля павыбівала шыбы ў найбліжэйшых дамах. Мясцовыя жыхары спешна пакідаюць сваё жыллё. Вядома, што ў выніку выбухаў двое чалавек атрымалі асколачныя раненні, яны дастаўлены ў бальніцу. Паводле апошняй інфармацыі, каля 11 тысяч чалавек эвакуіруюць з небяспечных раёнаў.