Амаль тысяча французаў хоча адправіцца на джыхад у Сірыю і Ірак

2 сентября 2016

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Пятай рэспублікі, абапіраючыся на звесткі разведкі. Мануэль Вальс таксама дадаў, што каля двух сотняў яго суайчыннікаў былі забітыя ў гэтых краінах.

Тым часам французскіх школьнікаў навучаць, як паводзіць сябе ў выпадку нападу тэрарыстаў. Улады вырашылі кожны год праводзіць тры вучэнні, на якіх будуць адпрацоўваць дзеянні настаўнікаў і вучняў падчас магчымых атак на ўстановы адукацыі. Школьнікаў навучаць хавацца, уцякаць і дапамагаць адно аднаму ў гульнявой форме. Падлеткам прыйдзецца асвоіць аказанне экстраннай медыцынскай дапамогі.