Амаль тры дзясяткі чалавек загінулі падчас пажару на галоўным чыгуначным вакзале Каіра

27 февраля 2019

Аб гэтым паведамляюць крыніцы ў Міністэрстве аховы здароўя. Яшчэ больш як 50 пацярпелі. Магутны пажар справакаваў пасажырскі цягнік, які ўрэзаўся ў платформу. Састаў выйшаў з дэпо на вялікай хуткасці. У яго, мяркуючы па ўсім, адмовілі тормазы. За аварыяй прагрымеў выбух. Агнём ахапіла будынак вакзала і некалькі вагонаў суседняга цягніка. На месцы здарэння зараз працуюць нарады пажарнікаў і дзясяткі карэт хуткай дапамогі.