Амаль паўтары тысячы мігрантаў выратаваныя ў Міжземным моры з пачатку года

17 января 2018

Гэтыя даныя прыводзіць берагавая ахова Італіі. Ратавальнікі правялі 11 спецаперацый. Сем катараў і чатыры лодкі трывалі бедства ў Сіцылійскім праліве. Бежанцы спрабуюць перабрацца з Лівіі ў Італію на чым заўгодна. Летась да Еўропы даплылі ледзь менш як 120 тысяч нелегалаў.