Амаль палова расіян не супраць абмежаванняў у Інтэрнэце

12 мая 2014
Неабходнымі або цалкам дапушчальнымі іх назвалі 49% апытаных Левада-цэнтрам. Пры гэтым кожны пяты рэспандэнт адзначыў, што злоўжываць рэгуляваннем нельга. Нагадаем, законапраект аб узмацненні жорсткасці кантролю ў Сетцы ў Расіі быў уключаны ў так званы антытэрарыстычны пакет законаў. Згодна з прынятым новаўвядзеннем, зараз пошукавыя сістэмы, блогі, сацсеткі, форумы і рэсурсы, якія распаўсюджваюць інфармацыю і даюць магчымасць пакідаць каментарыі, павінны паведамляць Раскамнагляду аб пачатку сваёй дзейнасці. Акрамя таго, закон абавязвае блогераў, якіх чытаюць больш за тры тысячы карыстальнікаў за суткі, рэгістравацца ў адпаведным рэестры.