Амаль дзвюм тысячам чалавек у Японіі прыйшлося заначаваць у аэрапорце

16 августа 2019

Паветраная гавань Кансай адмяніла 250 рэйсаў праз тайфун "Кроса", які абрынуўся на краіну. Адміністрацыя аэрапорта выдавала ўсім ахвотнікам бясплатную ваду і спальныя мяшкі. Большасці людзей давялося спаць на падлозе ў залах чакання. Нагадаем, ад гэтай стыхіі ў Японіі загінуў чалавек, каля 60 пацярпелі.