Амаль 900 нелегальных мігрантаў прыбылі ў італьянскі порт Кальяры

3 сентября 2015

Амаль 900 нелегальных мігрантаў сёння прыбылі ў італьянскі порт Кальяры на востраве Сардзінія. Усе яны былі выратаваныя падчас спецаперацый ля берагоў Лівіі, калі ў канцы жніўня ў Міжземным моры перавярнуліся адразу два судны. Загінулі і прапалі без весткі сотні чалавек. Сярод ахвяраў - уцекачы з Сірыі, Бангладэш і шэрагу краін Афрыкі.