Амаль 80 % заражаных Covid-19 у Кітаі выпісаныя з бальніц

11 Сакавіка 2020
Амаль 80 %  заражаных каранавірусам у Кітаі  паправіліся. У бальніцах на дадзены момант застаюцца каля 16 тысяч пацыентаў - аб гэтым сведчаць звесткі  Дзяржаўнага камітэта па пытаннях аховы здароўя КНР.

Кітай гатовы дапамагчы Італіі

Урад паабяцаў прадаставіць  гуманітарную дапамогу для барацьбы з новым тыпам каранавіруса Італіі. Пекін вылучыць маскі і іншыя медыцынскія сродкі, а таксама спецыяльнае абсталяванне. У выпадку неабходнасці Кітай гатовы паслаць групу медыцынскіх спецыялістаў.