Амаль 70 % украінцаў лічаць сітуацыю ў краіне напружанай, а кожны чацвёрты назваў яе выбухованебяспечнай

14 декабря 2016

Сацапытанне правялі Цэнтр сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў "Соцыс" і сацыялагічная група "Рэйтынг". Больш за палову рэспандэнтаў лічаць асноўнай і неадкладнай праблемай канфлікт у Данбасе. Амаль 40 % апытаных прызнаюць крытычнай праблему росту цэн на тавары. Украінцы незадаволены ўзроўнем зарплат і пенсій, тарыфамі на камунальныя паслугі, карупцыяй, беспрацоўем і нізкай якасцю медыцынскіх паслуг.