Амаль 700 мільярдаў долараў на фінансаванне Пентагона

19 сентября 2017

Сенат кангрэса ЗША адобрыў праект ваеннага бюджэту на новы фінансавы год. 640 мільярдаў павінны пайсці на закупку ўзбраенняў, зарплаты салдатам і падтрыманне боегатоўнасці войскаў. Яшчэ 60 урад Штатаў накіруе на працяг замежных аперацый ЗША, у тым ліку ў Сірыі, Іраку, Афганістане. Палата прадстаўнікоў, дарэчы, раней адобрыла іншую версію дакумента. Таму зараз абедзвюм палатам трэба будзе сфарміраваць пагаджальную камісію, каб звесці два варыянты ў адзін. І толькі пасля бюджэт Пентагона адправяць на подпіс Дональду Трампу.