Амаль 5 тысяч чалавек прыбылі ў Сірыю з Ірака

21 октября 2016

Амаль 5 тысяч чалавек прыбылі ў Сірыю з суседняга Ірака. Людзі бягуць з Масула і яго наваколляў. Там вядзецца масіраванае наступленне на тэрарыстаў групоўкі "Ісламская дзяржава". Яшчэ каля трох тысяч бежанцаў чакаюць на мяжы. У асноўным - гэта жанчыны, дзеці і пажылыя людзі. Яны гатовыя перасекчы яе пры першай магчымасці. Паводле звестак ААН, людзей спрабуюць размясціць у часовым лагеры ў сірыйскай правінцыі Эль-Хасака. Нагадаем, наземная аперацыя пачалася ў панядзелак. Пад кантролем тэрарыстаў Масул знаходзіцца ўжо больш за два гады.