Амаль 500 тысяч уладальнікаў "Фальксваген" падалі калектыўны іск на аўтаканцэрн

30 сентября 2019

Гэта самы маштабны судовы працэс у краіне.  Аўтаўладальнікі  патрабуюць ад кампаніі  кампенсацыі  за прычынены ўрон ад так званага  дызельнага скандалу.  Нагадаем, раней стала вядома, што "Фальксваген"  прыніжаў паказчыкі шкодных рэчываў у выхлапных газах.  У канцэрне ж лічаць, што "кліентам не было прычынена шкоды, бо ўсе аўтамабілі выкарыстоўваюцца і бяспечныя".  Пры гэтым  у верасні 2015-га   канцэрн  прызнаўся ў маніпуляцыях   з паказчыкамі выхлапаў!  Яны ў разы перавышалі ўсталяваны гранічны  ўзровень забруджвання паветра.