Наркотыкі былі схаваныя ў каробках з-пад бананаў, што прыбылі з Калумбіі. Паліцыя ацэньвае кошт партыі какаіну ў 15 мільёнаў еўра. Зараз важна знайсці, каму прызначаўся груз, што стаў рэкордным для сталіцы Германіі. Нагадаем, у мінулым студзені ў Берлін ужо дастаўлялі какаін. Тады ў каробкі з-пад бананаў запакавалі 140 кілаграмаў наркотыкаў.
Амаль 400 кілаграмаў какаіну знайшлі ў супермаркетах Берліна
5 мая 2015













