Ім удалося пабіць сусветны рэкорд па колькасці эльфаў, якія прысутнічалі ў адзін час у адным месцы. Летась у брытанскім горадзе Уэтэрбай іх было ледзь больш за тысячу. У Бангкоку на галаве ў кожнага эльфа паводле традыцыі красавалася чырвона-белы капялюшык з зялёнымі ўстаўкамі. 14 кандыдатаў у памочнікі Санты былі дыскваліфікаваныя за тое, што на іх галаўных уборах адсутнічалі вялікія пластыкавыя вушы.














