Амаль 200 чалавек сталі ахвярамі паводак і апоўзняў у Японіі

12 июля 2018

Моцныя ліўні абрушыліся на цэнтр і паўднёвы захад краіны яшчэ на мінулым тыдні. Дзясяткі чалавек лічацца прапаўшымі без вестак. Чацвёра - у крытычным стане. Да выратавальных аперацый прыцягнутыя больш як 70 тысяч вайскоўцаў, паліцэйскіх і пажарнікаў, а таксама 80 верталётаў. З зоны бедства эвакуіраваныя больш як 5 тысяч чалавек. Без водазабеспячэння застаюцца 240 тысяч хатніх гаспадарак, у асноўным у прэфектуры Хірасіма.