Дэманстрацыя гасціннасці падышла да канца. Украінскіх бежанцаў высяляюць з шатландскага гатэля. Выданне Scottish Daily Express адзначае: "Ануляванне кантракта з боку ўрада Шатландыі на размяшчэнне вымусіць украінскіх бежанцаў пакінуць сваё месца жыхарства менш як праз месяц. Тым, хто прытуліўся ў гатэлі, далі час да 18 лістапада, каб з'ехаць". Украінцы прыязджалі ў Шатландыю па спонсарскай праграме. Першапачаткова месцы ў гатэлі былі забраніраваны да канца сакавіка 2023-га, аднак зараз напярэдадні халадоў бежанцы засталіся без прытулку.













