Пераможніцай конкурсу "Міс Сусвет - 2014" стала Паўліна Вега з Калумбіі. Тытулы віцэ-міс атрымалі амерыканка і ўкраінка. У пяцёрку фіналістак увайшлі таксама прадстаўніцы Нідэрландаў і Ямайкі. Спаборніцтва праходзіла ў Маямі, удзел у ім прынялі 87 дзяўчат. 22-гадовая Паўліна - унучка знакамітага тэнара Гастона Вегі. Дзяўчына заявіла, што "Міс Сусвет - 2014" - апошні конкурс прыгажосці з яе ўдзелам, для яе важнейшая вучоба.














