Па цэнтры Бруселя ўчора перасоўваліся толькі пешшу, на роліках або на веласіпедзе

22 сентября 2014

Сёння Сусветны дзень без аўтамабіля. Яго арганізатары не першы год прапаноўваюць жыхарам вялікіх гарадоў на суткі пакінуць свае машыны ў гаражы, каб хоць нейкі час не забруджваць паветра. Першая падобная акцыя прайшла ў Англіі ў 1997. Да пачатку двухтысячных яе падтрымалі сотні гарадоў.


Дарэчы, па цэнтры Бруселя ўчора можна было перасоўвацца толькі пешшу, на роліках або на веласіпедзе. Як выключэнне маглі праехаць толькі машыны хуткай дапамогі і спецслужбаў.


Сёння адмовяцца ад аўто і беларусы. Ужо шосты раз мы падтрымліваем еўрапейскі Дзень без аўтамабіля. Чакаецца, што на дарогі не выйдуць некалькі тысяч машын.