Паводле паведамленняў самаабвешчанай ДНР, за суткі ўкраінскія сілавікі 55 разоў парушылі рэжым спынення агню

22 февраля 2022
Трывожнае выццё сірэн і разрывы снарадаў. Рэаліі Данбаса застрашваюць. І ўсё, аб чым зараз мараць жыхары, гэта мірнае неба над галавой. Паводле паведамленняў самаабвешчанай ДНР, усяго за суткі ўкраінскія сілавікі 55 разоў парушылі рэжым спынення агню. Падчас абстрэлаў вайскоўцы выкарысталі ўзбраенне, забароненае мінскімі дамоўленасцямі. Пагадненні, мяркуючы па ўсім, ужо пусты гук. У выніку абстрэлу ў Данецку загінуў мужчына.