Па падазрэнні ў халатнасці пасля пажару ў лагеры ў Хабараўскам краі затрыманыя тры чалавекі

24 июля 2019

Хабараўскі край смуткуе па загінуўшых пры пажары ў лагеры дзецях. У рэгіёне трохдзённая жалоба.  Трагедыя, нагадаем, адбылася напярэдадні. Ахвярамі агню сталі чатыры дзіцяці, яшчэ восем дзяцей і чацвёра дарослых пацярпелі. 

Паводле папярэдняй версіі, прычына здарэння - няспраўныя абагравальнікі. Палаткі не адказвалі патрабаванням бяспекі - пры іх вырабе выкарыстоўваліся гаручыя матэрыялы. 

Па падазрэнні ў халатнасці затрыманыя тры чалавекі. Гэта кіраўнік аднаго з аддзелаў МНС, дырэктар арганізацыі, якой належаў лагер, і дырэктар самога лагера. Па ўсёй Расіі праходзяць  пазапланавыя праверкі дзіцячых баз адпачынку.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя