Па Харватыі пранёсся разбуральны ўраган "Тэадор"

14 мая 2019

Хуткасць парываў ветру дасягала  248 км/г! Гэта рэкорд за апошнія 45 гадоў. На трасах  перакульвала аўтамабілі, дрэвы вырывала з каранямі, зрывала дахі. Адзін чалавек загінуў, больш за 20 шпіталяваныя. На дарогах краіны абмежавалі рух - ёсць пагроза апоўзня.