Па факце страляніны ў каледжы Барабінска Новасібірскай вобласці заведзена крымінальная справа

10 мая 2018

Сітуацыю ўзяў пад кантроль Следчы камітэт. Ужо вядома, што адкрыць агонь у навучальнай установе Ілья Іваністаў вырашыў ад крыўды на аднагрупнікаў. Перад тым як учыніць злачынства, 16-гадовы падлетак крычаў, што ўсіх ненавідзіць. Ён узгадаў аднакласнікам нейкі жарт і заявіў, што зараз яго чарга жартаваць з іх. У выніку страляніны пацярпелі тры чалавекі. Адзін навучэнец атрымаў раненне ў руку, двое знаходзяцца ў бальніцы з пераломамі, пасля таго як у паніцы выскачылі з акна аўдыторыі. Сам стралок пакончыў жыццё самагубствам. Нагадаем, гэтай раніцай студэнт прынёс з сабою ў каледж стрэльбу Іж-12 у разабраным выглядзе. Сабраў зброю ў туалеце і адправіўся ў клас для помсты. У момант нападу ахоўніка навучальнай установы не было на пасту.