Шчыльны туман стаў прычынай крушэння верталёта ў Стамбуле

10 марта 2017

Шчыльны туман стаў прычынай крушэння верталёта з расіянамі на борце ў Стамбуле. Пра гэта паведамілі ўлады Турцыі. Менавіта з-за ўмоў надвор’я пілоты маглі не заўважыць перашкоду на сваім шляху. Нагадаем, паветранае судна вылецела з аэрапорта імя Атацюрка і разбілася праз пяць хвілін пасля ўзлёту. Машына ўпала на трасу Е-5, рух там дагэтуль перакрыты. Усяго ў верталёце знаходзіліся 7 чалавек. Усе яны загінулі. Асобы 4 загінуўшых расіян ужо вядомыя. Усе яны бізнесмены.