У Парыжы стала цяжка дыхаць. Настолькі шчыльны смог апусціўся на горад. З цяжкасцю можна ўбачыць Эйфелеву вежу. Вельмі моцнае забруджванне паветра адзначана амаль па ўсёй краіне. Грамадзян заклікалі адмовіцца ад паездак на асабістых аўтамабілях. У якасці кампенсавання праезд у грамадскім транспарце ў Парыжы і прыгарадах з сённяшняга дня і да нядзелі вырашана зрабіць бясплатным. Калі ў найбліжэйшыя дні экалагічная сітуацыя не палепшыцца, улады гатовыя пайсці на экстранныя меры, аж да прымусовага абмежавання аўтамабільнага патоку.














