Плошча пошукаў малазійскага боінга будзе пашыраная

14 марта 2014
Не выключана, што самалёт мог упасці ў Індыйскі акіян. Ва ўсялякім разе, такую выснову зрабілі спецыялісты на падставе звестак тэлекамунікацыйных спадарожнікаў. Як высветлілася, слабыя электронныя імпульсы са зніклага боінга паступалі і пасля таго, як борт знік з экрана радараў. Пошукі самалёта працягваюцца ўжо амаль тыдзень. У іх бяруць удзел авіяцыя і караблі Малайзіі, Кітая, Сінгапура, В'етнама, Філіпін, Інданезіі, Індыі і ЗША. З Куала-Лумпура ў Пекін на лайнеры ляцелі 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажа.