Такую схему разлікаў гэтым летам увялі пяць гатэляў Парыжа. Галоўная ўмова - гэта забраніраваць нумар да 10 жніўня. І далей кліенты гэтых пяці французскіх гасцініц змогуць заплаціць за паслугу столькі, колькі палічаць патрэбным. Уладальнікі гатэляў гавораць, што іх выдаткі ўжо апраўдаліся за кошт рэкламы. Дарэчы, такі эксперымент правялі раней у Італіі. Аналагічная схема перыядычна выкарыстоўваецца і ў рэстаранным бізнесе.














