Планета сустрэла Новы год

1 января 2017

У свеце першай Новы год сустракала ўсходняя частка нашага паўшар'я. Потым Еўропа і Усходняя Афрыка. А да раніцы святкаванні дабраліся да абедзвюх Амерык. У Самоа зараз позні вечар 31 снежня. Там свята яшчэ наперадзе. Мы пастараліся падзяліцца з вамі самімі яркімі момантамі мінулай ночы.

Раскажа Аляксандра Пінчук.

Сотні тысяч бразільцаў і турыстаў сустрэлі Новы год на пляжы Капакабана ў Рыа, дзе іх чакала маляўнічае піратэхнічнае шоу.

У брытанскай сталіцы пра наступ свята ўзвясціў Біг-Бен, а “лонданскае вока” засвяцілася тысячамі яркіх агнёў. Сёння ў Лондане пройдзе вялікі навагодні парад з удзелам танцораў, акрабатаў і музыкантаў.

Жыхароў і гасцей Берліна па традыцыі чакаў святочны феерверк ля Брандэнбургскай брамы. На грандыёзную навагоднюю вечарынку пад адкрытым небам прыйшлі сотні тысяч чалавек.

А гэта Амстэрдам! Дзе сёння ўначы таксама не суціхаў звон куфляў,

людзі жадалі адно аднаму шчасця і поспеху ў новым годзе і гучала выдатная музыка.

Грандыёзным салютам ля самага высокага ў свеце будынка  - вежы Бурдж-Халіфа, сустрэлі Новы год жыхары Дубая.

У сталіцы Расіі навагодні салют запускалі ў 30 месцах. Графік працы прыгарадных электрычак падоўжылі, каб жыхары Падмаскоўя маглі без праблем вярнуцца дахаты пасля свята.

Навагоднім салютам над будынкам оперы сустракалі свята жыхары аўстралійскага Сіднея. На набярэжнай горада сабралася каля мільёна чалавек.

3 гадзіны таму Новы год сустрэлі жыхары і госці Нью-Ёрка. На Таймс-сквер дайшлі каля 2 мільёнаў чалавек, а націснуць на кнопку зваротнага адліку часу да наступу 2017 года даручылі экс Генеральнаму сакратару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Муну.

У неба над Токіа гэтай ноччу ўзляцелі сотні тысяч белых паветраных шарыкаў.  У кожным -  запіска з самым запаветным жаданнем.