План падтрымкі эканомікі ЕС не прыняты, перамовы прадоўжаць заўтра

8 апреля 2020
Перамовы міністраў фінансаў Еўрасаюза завяршыліся безвынікова: ім так і не ўдалося ўзгадніць план, які  прадугледжваў выдзяленне 540 мільярдаў еўра на падтрымку эканомікі Старога Свету. Еўрагрупа прадоўжыць перамовы заўтра. Пакуль плануецца, што 100 мільярдаў будуць накіраваны на захаванне рабочых месцаў, яшчэ 200 мільярдаў - на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу. Астатнія грошы атрымаюць дзяржавы, якім цяперашні крызіс нанёс найбольшы ўрон.