Маштабная спецаперацыя ў Монтэ-Карла

26 марта 2017

Паліцыя спрабуе знайсці аднаго з рабаўнікоў ювелірнага дома Карцье. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ў Манака. Злачынцы спачатку падпалілі тунэль, каб адцягнуць увагу экстранных службаў, затым пайшлі на штурм магазіна, раздаліся выстралы. На месца здарэння прыехалі дзясяткі паліцэйскіх. Паведамляецца, што адзін з рабаўнікоў затрыманы, другі - паранены, трэці - уцёк. Колькі менавіта каштоўнасцяў удалося забраць злачынцам, пакуль невядома.