Некаторыя расійскія СМІ паведамляюць пра лакалізацыю ачагоў. Аднак выбухі прадаўжаюцца. Снарады могуць выбухаць на працягу трох сутак, бо на ваенным аб'екце амаль 13 мільёнаў боепрыпасаў. Паводле апошніх звестак, пацярпелі каля 50 чалавек. З небяспечнай зоны эвакуіраваныя больш за 6 тысяч жыхароў. У рэгіёне аб'яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Дакладная прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца. Гэта можа быць як тэхнічны збой пры ўтылізацыі снарадаў, так і лясныя пажары, якія зараз бушуюць вакол палігона.














