Пхеньян можа правесці выпрабаванні вадароднай бомбы над Ціхім акіянам

22 сентября 2017

Учора ў Нью-Ёрку кіраўнік МЗС Паўночнай Карэі заявіў, што Пхеньян можа правесці выпрабаванні вадароднай бомбы над Ціхім акіянам. Выказванне стала рэакцыяй на выступленне амерыканскага лідара на палях ААН. Нагадаем, Трамп заявіў пра тое, што КНДР будзе знішчаная ў выпадку нападу на ЗША або іх саюзнікаў. А сёння стала вядома і пра новыя эканамічныя санкцыі. ЗША ўзмацняюць жорсткасць адказнасці ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, якія падтрымліваюць гандлёвыя сувязі з КНДР, і будуць ужываць абмежаванні супраць любога банка, які супрацоўнічае з Пхеньянам.