Пхеньян можа пазбавіцца да 90 працэнтаў прыбытку ад экспарту сыравіны і тавараў

12 сентября 2017

Савет Бяспекі ААН аднагалосна ўзмацніў жорсткасць санкцый супраць Паўночнай Карэі. Дакумент абмяжоўвае пастаўкі ў краіну нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі, а таксама імпарт паўночнакарэйскага тэкстылю.

Паводле звестак амерыканскага боку, праз новыя абмежаванні Пхеньян можа пазбавіцца да 90 працэнтаў прыбытку ад экспарту сыравіны і тавараў. Сітуацыя абвастрылася пасля серыі запускаў КНДР балістычных ракет. Быў пратэсціраваны і новы вадародны боезарад.