Пхеньян выпрабаваў звышбуйную ракетную сістэму

11 сентября 2019

Паўночная Карэя выпрабавала звышгабарытную рэактыўную сістэму залпавага агню. Гэта ўстаноўка здольная паражаць вялікія плошчы. На тэстах прысутнічаў Кім Чэн Ын. Вайскоўцы КНДР правяралі сістэму навядзення і дакладнасць зброі. Гэта ўжо 8-мы падобны запуск за паўтара месяца. Нягледзячы на выпрабаванні, Пхеньян разлічвае  напрыканцы верасня аднавіць перамовы з Вашынгтонам аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.