Пілатуемы карабель "Саюз" сёння раніцай прыстыкаваўся да МКС

13 сентября 2017

На борце - тры члены экіпажа. Гэта расійскі касманаўт Аляксандр Місуркін, а таксама астранаўты НАСА Джозеф Акаба і Марк Вандэ Хей. Яны будуць на арбіце167 сутак і правядуць цэлы шэраг даследаванняў, а таксама некалькі разоў выйдуць у адкрыты космас. У снежні наступнага года ў касманаўтаў запланаваны эксперымент па пошуку жыцця на знешняй паверхні арбітальнай станцыі. Старт "Саюза" ажыццяўляўся з касмадрома "Байканур". Аўтаномны палёт падоўжыўся 6 гадзін. Перад стыкоўкай карабель здзейсніў 4 віткі вакол Землі.