Пік эпідэміі каранавіруса ў мінулым

25 февраля 2020
Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі перавысіла 2 тысячы 600 чалавек. Агульная колькасць выпадкаў заражэння больш як 77 тысяч, а тых, хто вылечыўся, больш як 27 тысяч. Па словах экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, пік эпідэміі ў мінулым. Навукоўцы гавораць, што, нягледзячы на вялікую колькасць людзей, інфіцыраваных Covid-19  у Еўропе, сітуацыю нельга назваць глабальнай пандэміяй. Выпадкі захворванняў зафіксаваныя ў ЗША і Канадзе, Германіі і Швецыі, Аўстраліі і Японіі і ў шэрагу іншых краін.