Пятра Парашэнку абвінавачваюць у дзяржздрадзе

21 мая 2019

Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны  ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да былога прэзідэнта краіны.  Гаворка ідзе аб падзеях 25 лістапада мінулага года, калі караблі ўкраінскіх ВМС прайшлі з Чорнага ў Азоўскае мора ў раёне Керчанскага праліву. Экс-прэзідэнта Украіны абвінавачваюць у спробе ўвесці ў краіне ваеннае становішча. Раней акруговым адміністрацыйным судом Кіева  была адкрыта справа аб забароне на выезд з Украіны  Парашэнкі і шэрагу чыноўнікаў.