Пётр Парашэнка сёння падпісаў указ аб частковым выхадзе Украіны з СНД

23 мая 2018

Прэзідэнт Пётр Парашэнка сёння падпісаў указ аб частковым выхадзе Украіны з СНД. Гаворка ідзе пра "спыненне дзеяння для краіны асобных міжнародных дагавораў, заключаных у рамках Садружнасці". Польскія СМІ адрэагавалі на такі ўказ. Як піша газета "Речь Посполита", гэта можа каштаваць Украіне мільярдных страт. Аднак выданне ўпэўненае, Кіеў дзейнічае "напаказ" і ад выгадных для сябе дагавораў не адмовіцца.