Пётр Парашэнка падпісаў закон "Аб рэінтэграцыі Данбаса"

20 февраля 2018

Як адзначыў прэзідэнт Украіны, дакумент узмацняе прававую базу выкарыстання нацыянальных узброеных сіл для абароны дзяржавы і ўстанаўлівае правілы абароны правоў і свабод грамадзянскага насельніцтва. Украінскі лідар падкрэсліў, што закон аб рэінтэграцыі не парушае мінскіх дамоўленасцяў. Нагадаю, у студзені гэты дакумент быў адобраны Вярхоўнай радай. Тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік названыя ў тэксце закону "акупаванымі", а Расія "агрэсарам".