Пясчаная бура ў Кітаі

27 мая 2020
Пясчаная бура накрыла адзін з гарадоў у кітайскай правінцыі Цінхай. Над дарогамі навісла шчыльная шэрая "сцяна" вышынёй амаль сто метраў. Горад ахутаў густы туман. З-за дрэннай бачнасці вадзіцелі былі вымушаныя зніжаць хуткасць.