Пясчаная бура абрынулася на паўночны захад Індыі

10 апреля 2019

Шматметровая сцяна пылу накрыла штат Раджастхан. Стыхія суправаджалася праліўнымі дажджамі і ўраганным ветрам. Бачнасць рэзка пагоршылася. Затрыманыя дзясяткі рэйсаў. Акрамя таго, прыкметна пахаладнела. Такія прыродныя катаклізмы для Індыі ў гэты час года не рэдкасць. Летась праз цэлую серыю пясчаных бур загінулі каля двухсот чалавек.