Прыклад сяброўства, якому пазайздросцілі б многія людзі, дэманструюць поні і сабака з польскага горада Лохуў. Зарука іх добрых адносін - моцная спіна аднаго і добры баланс другога. Сабака па мянушцы Чыкі больш за ўсё любіць катацца верхам на сваім сябру. Паводле слоў гаспадара, аднойчы дзеля жарта ён пасадзіў сабаку на спіну каня. Менавіта пасля гэтага жывёліны сталі праяўляць узаемны клопат. Сабака амаль не пакідае свайго сябра. Пакуль поні спіць, Чыкі верна ахоўвае яго спакой. Сябры таксама дзеляцца ежай.














