Першы выхад у адкрыты космас правёў экіпаж МКС

7 октября 2019

Першы з 10-ці выхадаў у адкрыты  космас правёў экіпаж Міжнароднай касмічнай станцыі. У нядзелю за бортам МКС працавалі астранаўты НАСА - Крысціна Кук і Эндру Морган. Яны замянілі батарэі на сонечных антэнах станцыі. Кожная важыць амаль 200 кілаграмаў, таму іх вельмі асцярожна перамяшчалі да месца ўстаноўкі. У адкрытым космасе астранаўты правялі больш за 7 гадзін.