Першы ў свеце гістарычны выхад жаночай каманды ў адкрыты космас не адбудзецца

26 марта 2019

Усё праз адсутнасць скафандраў патрэбнага памеру! Ужо ў гэтую пятніцу астранаўты Эн МакКлейн і Крысціна Кох павінны былі адправіцца ўсталёўваць секцыю новых акумулятараў на арбітальным комплексе. Кіраваць імі з Зямлі таксама павінны былі выключна жанчыны. Аднак зараз праз занадта вялікія скафандры замест МакКлейн у аперацыі будзе ўдзельнічаць астранаўт Нік Хейг.