Першы снегапад у Канадзе паралізаваў рух на дарогах

30 сентября 2019

Толькі ў Калгары здарылася 171 ДТЗ. Пацярпелі 13 чалавек. Праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я ўчора быў адменены шэраг рэйсаў з міжнароднага аэрапорта. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння днём вышыня снежнага покрыва ў горадзе дасягне 25 сантыметраў. З-за снегу школы ў паўднёвай частцы правінцыі Альберта закрыліся.