Першы выпадак захворвання на ліхаманку Эбола ў ЗША

1 октября 2014

Першы выпадак захворвання на ліхаманку Эбола пацверджаны ў ЗША. Страшны дыягназ пастаўлены пацыенту ў Тэхасе. Гэта мужчына, зараз ён знаходзіцца ў бальнічным ізалятары Даласа. Верагодна, ён заразіўся, калі быў у Ліберыі, але першыя сімптомы з'явіліся толькі пасля прыезду дамоў. Галоўны ўрач ЗША не выключае, што мужчына мог інфіцыраваць і іншых людзей у Штатах. Прэзідэнт Абама паінфармаваны аб першым хворым на ліхаманку Эбола. У спісе ахвяр смяротнага віруса ў Заходняй Афрыцы ўжо больш як 3 тысячы чалавек.