Першы выпадак захворвання каранавірусам зафіксаваны ва Украіне

3 марта 2020
Новую пнеўманію дыягнаставалі ў мужчыны, які вярнуўся з Італіі. Колькасць заражаных па ўсім свеце перавысіла 90 тысяч. Пасля Кітая найгоршая сітуацыя ў Паўднёвай Карэі, Італіі і Іране. У апошнім, дарэчы, вірус сур'ёзна ўдарыў па ўрадзе. COVID-19 падхапілі 23 іранскія дэпутаты. Ва ўсім свеце дзеля нераспаўсюджання інфекцыі пазбягаюць масавых мерапрыемстваў. У М'янме адменены традыцыйны ваенны парад. Пад пагрозай футбольныя матчы Лігі чэмпіёнаў. На канец года могуць перанесці Алімпіяду ў Токіа.

Папа Рымскі прайшоў тэст на каранавірус

Тэст на каранавірус прыйшлося прайсці нават Папе Рымскаму. На фоне шматлікіх здагадак аб тым, чым жа мог захварэць Пантыфік. Раней стала вядома, што ён адмяніў некалькі афіцыйных сустрэч. Як аказалася - усяго толькі з-за лёгкай прастуды.