Першы выпадак смерці ад каранавіруса ў Германіі

16 июня 2015

Гэта значыць - блізкаўсходні рэспіраторны сіндром MERS дабраўся да Еўропы. Паводле звестак мясцовых СМІ, ахвяра віруса - 65-гадовы мужчына. У лютым ён трапіў у бальніцу пасля паездкі ў Арабскія Эміраты. У маі яго выпісалі, аднак пасля паўторнай шпіталізацыі пацыент памёр.

Успышка каранавіруса ахапіла Паўднёвую Карэю ў пачатку чэрвеня. Хвароба забрала 19 жыццяў. Больш як 150 чалавек заражаныя. Сусветная арганізацыя аховы здароўя збіраецца на экстранную нараду, прысвечаную распаўсюджванню захворвання. Каранавірус блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому ўпершыню выявілі ў чалавека ў 2012 годзе. Асноўныя сімптомы - жар, кашаль і цяжкасці з дыханнем. Узровень смяротнасці - прыкладна 40%. Вакцыны пакуль не існуе. На фоне ўспышкі каранавіруса MERS у Паўднёвай Карэі Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўзмацняе кантроль і ў нашай краіне.