Першы вялікі крок у вывучэнні мовы пандаў

9 ноября 2015

Заолагамі з кітайскай правінцыі Сычуань зроблены першы вялікі крок у вывучэнні мовы бамбукавых мядзведзяў. Спецыялісты склалі спіс з 13 гукаў, з дапамогай якіх панды маюць зносіны. Як аказалася, дзіцяняты выдаюць гукі трох тыпаў. "Джы-джы" - калі хочуць паабедаць, а нездаволенасць выказваюць гукамі  "ваў-ваў". Калі ў маленькіх пандаў у жыцці ўсё ідзе добра, яны выдаюць два гукі - "к'ю-к'ю". Па меры сталення ў вялікіх пандаў "слоўнікавы запас" пашыраецца. Так, напрыклад, маці-мядзведзіца выдае цвырканні, звяртаючыся да дзіцяняці. Гэтым яна выказве свой клопат.